22 лістапада на пляцоўцы “Тутэйшая гаспадарка” ў Калодзішчах па вуліцы Мінская, 5а пройдзе кірмаш прадукцыі фермераў і рамеснікаў.
Пастаянныя ўдзельнікі кірмашу прадставяць:
Сезонная гародніна, яблыкі, бульба ў асартыменце, гарбузы, арэхі;
Малочная прадукцыя з асабістых падсобных гаспадарак Гродзенскай вобласці (малако, тварог, сыр, сырнікі, трубачкі, блінцы);
Хатнія яйкі;
Мясная прадукцыя (вэнджанае мяса, каўбасы, рулеты, сальтысон, сала, свіны тлушч);
Мёд, крэм-мёд з сушанымі ягадамі і пчалапрадукты;
Рыдлёўкі са спружыннай сталі, снегаўборачныя рыдлёўкі, сякеры, веерныя граблі.
Час працы кірмаша з 9.00 да 15.00.


