5 лiпеня 2025 года на пляцоўцы бізнес-інкубатара ЗАТ “МАП ЗАО” па адрасе, аг.Калодзішчы, вул.Мінская, д.5А (справа ад магазіна “Белмаркет”) будзе праводзіцца кірмаш.
Кірмаш будзе працаваць з 10.00 да 15.00. У праграме дзіцячая анімацыйная праграма з 11.00 да 13.00. з гульнямі, конкурсамі, прызамі, музыкай. На пляцоўцы будзе працаваць надзіманая горка, цукровая вата, папкорн, фуд-трак з сытнымі і салодкімі вафлямі.
Удзельнікі кірмашу – гэта ўладальнікі асабістых падсобных гаспадарак са Століна, Салігорскага, Смаргонскага раёнаў, якія прапануюць свежую сезонную гародніну, ягады, зеляніну. Будуць каўбасы, сала, малочныя прадукты, мёд, хатні хлеб і выпечка, зефір і моці, саджанцы раслін, мнагалетнікі, ружы. Рамеснікі прадставяць вязаныя вырабы, дэкор для саду, мыла, вязаныя цацкі. Больш за 20 удзельнікаў.
Чакаем гасцей!
Тэрмін рэгістрацыі ўдзельнікаў да 01.07.2025 па форме https://docs.google.com/forms/d/16FnZEcL83Mz-_NmUV184lxxNDkE80EdGhyYribm7nA0/edit
Рэгiстрацыйны кошт 10 руб. для рамеснікаў i 30 руб. для ўладальнікаў асабістых падсобных гаспадарак, фермераў, iншых; пенсіянерам з Каладзiшчанскага с/с – бясплатна.
Арганізатар НЕ ДАЕ гандлёвае абсталяванне, толькi месца на пляцоўцы для сваёй палатцы/машыны. Падрабязнасцi ўдзелу ў кiрмашы на сайце https://robimrazam.by па тэл.+375 (29) 651 59 13 цi e-mail: robimrazam@mail.ru